31/10/2011

***

Цішыня.

Мурашка у кроплі бурштыну.

Я ня сьплю.

Я праз чырвань павекаў

гляджу на цябе.

Ты хварэеш

адкрытая кроў

не загойваецца паветрам

дастаткова маленькай раны

каб памерці.

Ты маеш права

на адзіны сакрэт ад усіх.

Толькі самотны можа

пабачыць цябе у сьне

альбо напаткаць у дарозе…



Цішыня.

У закінутым доме

пляма сьвятла на падлозе.

No comments:

Post a Comment