11/02/2011

***


 

Шэпты лясное вады у халодным

аіры

Здані начныя па курганах спаўзаюцца

хомарам

Вільгаць травы робіць нашыя ногі

босымі

Вецер у дрэвах робіць нашыя подыхі

голасам.

Рухі галінаў бачацца меньш

павольнымі

У лесе курганаў хутка надыдзе

раніца

Першыя промні зробяць нашыя вочы

вольнымі

Трызненьне ночы зробіць нашыя целы

памяцьцю.



2001

No comments:

Post a Comment