Я хаваю рукі на твары
холадам ног
адчуваю
як з ляснога імху
вяртаецца кроў
Ноч нараджае
учорашні дзень
Новы ляднік прынясе
рэшткі сьвятых валуноў
Сеньня будзе палаць Сафія
і сьвятло не народзіць
цень
Вогнішчам на небасхіле
мусіць заззяць
абшар
Па-за крэсамі нашага сьвету
вынаходзяць агонь
ды шліфуюць
мэтал.
2001
холадам ног
адчуваю
як з ляснога імху
вяртаецца кроў
Ноч нараджае
учорашні дзень
Новы ляднік прынясе
рэшткі сьвятых валуноў
Сеньня будзе палаць Сафія
і сьвятло не народзіць
цень
Вогнішчам на небасхіле
мусіць заззяць
абшар
Па-за крэсамі нашага сьвету
вынаходзяць агонь
ды шліфуюць
мэтал.
2001
No comments:
Post a Comment